Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 68 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Цудзенішскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
д. Цуденишки
Адрес:
231103, Гродзенская вобл., Ашмянскі раён, в. Цудзенішкі, вул. Школьная, д. 1
Телефон:
801593-32526 (прыёмная)
E-mail:
oshcud@mail.grodno.by

    
 
    

Цудзенішcкая школа

 

На ўскрайку вёскі, проста на пагорку,

Там, дзе купка сосен шалясціць гаворкай,

З небам і паветрам, чысцінькім наўкола,

Шмат гадоў працуе ў Цудзенішках школа.

 
Нам у ей утульна, хораша жывецца,

Нам у вокны класаў сонейка смяецца,

У школьным скверы птушкі весела спяваюць,

Добрымі быць вучнямі нам усім жадаюць.

 
Сення любай школе шчыра абяцаем:

Заўжды ганарыцца сваім родным краем,

Ганарыцца школай, ганарыцца вескай,

Росшай разам з намі беленькай бярозкай...

 
Дабрыні настаўнікі ў школе навучаюць,

Частку свайго сэрца ў нас яны ўкладаюць.

Атрымаўшы веды, пойдзем мы ў людзі,

Але ж нашу школу мы непазабудзем.

 
На ўскрайку вескі, проста на пагорку,

Там, дзе купка сосен шалясціць гаворкай,

З небам і паветрам, чысцінькім наўкола,

Шмат гадоў працуе ў Цудзенішках школа...

                                                                                                    

                                                                                              Пётр Шакола

Мэты, задачы і прыярытэтныя накірункі работы 

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Цудзенішскі вучэбна-педагагічны комплекс

яслі-сад-сярэдняя школа”

у 2018-2019 навучальным годзе

Мэта: удасканаленне работы ўстановы адукацыі, якая садзейнічала б павышэнню якасці адукацыйнага працэса і фарміраванню сацыяльна-кампетэнтнай, грамадзянска актыўнай, высокамаральнай, фізічна здаровай асобы.

Задачы школы:

     - забеспячэнне эфектыўнага развіцця кадравага патэнцыялу  праз стымуляванне педагагічнага калектыву да павышэння педагагічна-прафесійнага майстэрства, кваліфікацыйнай катэгорыі і трансляцыі перадавога педагагічнага вопыту; удасканаленне сістэмы самаадукацыі; сістэмнае выкарыстанне інформацыйных тэхналогій;

     - павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу праз удасканальванне работы педагогаў ў дыядзе “урок – факультатыўны занятак”, выяўленне і развіццё здольнасцей  кожнага вучня;

    - павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў праз укараненне актыўных, інавацыйных форм і метадаў навучання, пашырэнне сферы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій;

    - павышэнне узроўня выхаванасці праз актывізацыю органаў вучнёўскага самакіравання;

    - стварэнне ўмоў для зберажэння здароўя дзяцей праз удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.